Telegram Group Search
@radakultury ініцыявала вялікае даследаванне базавых умоваў існавання беларускай культуры сёння.

Мэтамі навукоўцаў сталі апісанне поля арганізацый і ініцыятыў, чыя дзейнасць скіраваная на развіццё і прасоўванне беларускай культуры, аналіз праблем і ўмоў развіцця з пункту гледжання актыўных удзельнікаў працэсу.

Вынікам гэтай працы стаўся дакумент, дзе сабраная інфармацыя пра тое, якая яна, беларуская культура сёння, хто галоўныя гульцы на культурніцкім полі і якія праблемы стаяць перад імі.

Мы вырашылі змясціць гэтыя даследчыя матэрыялы ў адкрыты доступ для агульнага карыстання, а асноўныя яго моманты паказалі на картках. Бо разуменне кантэксту — гэта першы крок да ўсведамлення цяжкасцяў і пачатак пошуку супольных рашэнняў.

З мэтай захавання бяспекі актараў першасны тэкст прайшоў рэдактуру.

Чытаць даследаванне

✔️Праца выкананая ў межах #ArtPowerBelarus
🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах у студзені 2024 года

16 са 158 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.

67 – у калоніі.

20 – у СІЗА.

4 – на "хіміі".

30 – адбываюць "хатнюю хімію".

Месцазнаходжанне 21 зняволенай асобы невядомае.

Навіны культуры рэпрэсаванай:

◾️Мастачку Ганну Крук асудзілі на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

◾️Пабачыла свет кніга палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча “Уводзіны ў філасофію”. У аснове выдання — цыкл лекцый, якія навуковец і выкладчык прачытаў 15 гадоў таму. Ідэі, пытанні і праблемы, узнятыя ў гэтых матэрыялах, працягваюць натхняць усіх, хто ставіць перад сабою задачу “Думаць Беларусь”.

◾️ Сайт Prison Art, створаны праваабарончым цэнтрам “Вясна”, працягвае папаўняцца новымі малюнкамі. Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, — дасылайце іх на [email protected]

❤️Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
📢 Падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA).

Партнёрства — адзін з кірункаў працы АВВА, выбудова трывалай экасістэмы беларускай культуры — місія @radakututury. Пачаўшы супрацу з Каляднага нэтворкінгу, які стаўся паспяховым прыкладам узаемадзеяння (разам з іншымі партнёрамі зладзілі дабрачынны аўкцыён і сабралі больш як € 6 тыс. для дзеячаў культуры), нашыя арганізацыі прынялі рашэнне не спыняцца і доўжыць гэты пазітыўны эфект.

Супольна мы будзем:
🔺знаёміць паміж сабой перспектыўныя праекты са сферы культуры і бізнесу,
🔺ствараць магчымасці ўдзелу выбітных дзеячаў культуры ў бізнес-івэнтах,
🔺дапамагаць рэпрэсаваным творцам у пошуку фінансавання.

Упэўненыя, што супольны досвед і падтрымка адно аднаго дапамогуць нашым арганізацыям працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў, а наш прыклад яднання станецца выдатным узорам супрацы актараў з розных сектараў грамадзянскай супольнасці.

🙌 Яднаемся і рушым наперад разам!
⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: [email protected] да 6 сакавіка 2024 года.
📢 Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры.

Вы можаце далучыцца да гэтай справы!

@radakultury ужо мае паспяховы досвед адвакатавання галіны на міжнародным узроўні. Вынікам такой дзейнасці сталася праграма #ArtPowerBelarus, якую мы рэалізоўваем другі год. А цяпер разам з партнёрскімі культурніцкімі арганізацыямі і ініцыятывамі пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады зноў ладзім ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

Вы можаце спрычыніцца да гэтай працы, запоўніўшы анкету да 1 сакавіка (уключна).

Спадзяемся на вашую шчырасць, бо “кропкі болю”, якія вы акрэсліце сёння, могуць стацца зонамі росту заўтра. Вітаем таксама ідэі, якія мы не прадбачылі і не ўключылі ў анкету.

📌 Вынікі апытанкі лягуць у аснову “Дарожнай мапы па падтрыманні культуры Беларусі”-2024, што будзе выкарыстоўвацца для адвакатавання патрэбаў беларускай культуры на еўрапейскім узроўні.
2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень мінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень @radakultury дбае пра захаванне прыязных творчых стасункаў паміж беларусамі і ўкраінцамі.

З першых дзён гэтай жудаснай вайны мы стартавалі інфакампанію #BelarusWithUkraine, у межах якой штодзень распавядалі пра супрацу беларусаў і украінцаў, тлумачылі розніцу паміж беларусамі і рэжымам. За гэта профіль кампаніі ў Instagram быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры бралі ўдзел у беларуска-ўкраінскіх форумах у Луцку і Львове.

Адзін з новых супольных праектаў — “РокРадыё BY” у межах “РокРадіо UA”. На гэтай хвалі — беларускамоўная незалежная музыка. У эфіры “РокРадыё BY” можна пачуць старыя хіты Лявона Вольскага, новыя трэкі Leibonik, гучаць Dymna Lotwa i Pomidor/Off.

Калі вы — музыка і хочаце, каб вашыя песні гучалі ў эфіры, дайце ведаць рэдакцыі і дасылайце трэкі ў добрай якасці сюды.

Хай гучыць вольная беларуская музыка ў вольнай Украіне!
⚡️#art_born_Belarus у дзеянні: работа Хаіма Суціна ў Нацыянальнай мастацкай галерэі ў Вашынгтоне цяпер падпісаная слушна!

Гісторыя, што пачалася мінулай вясною, мае пазітыўны вынік! Наш тагачасны дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі тады наведаў Нацыянальную мастацкую галерэю ў Вашынгтоне, сустрэўся з куратарамі і прадставіў падрыхтаваныя намі аргументацыі для кампаніі #art_born_Belarus. Гаворка ішла пра работу Хаіма Суціна, дзе мастак быў падпісаны як “Russian”.

І вось цяпер — добрыя весткі са сталіцы ЗША. Дзякуючы спрыянню актывіста беларускай дыяспары Дзяніса Баранава, поруч з “Партрэтам хлопчыка” Хаіма Суціна з’явілася Беларусь.

Вы таксама можаце зрабіць свой унёсак у рэ:візію беларускіх артэфактаў у музеях свету. Разам з мастацтвазнаўцам мы падрыхтавалі лісты-аргументацыі пра паходжанне Марка Шагала, Надзеі Хадасевіч-Лежэ, Яна Хруцкага, Фэрдынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Пітэра Блюма, Восіпа Цадкіна, Абрама Багданава, Сафіі Федаровіч і Слуцкіх паясоў.

📷 Дзяніс Баранаў, Facebook
🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах у лютым 2024 года

16 са 159 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.

69 – у калоніі.

21 – у СІЗА.

4 – на "хіміі".

30 – адбываюць "хатнюю хімію".

Месцазнаходжанне 21 зняволенай асобы невядомае.

Далучайцеся за збораў у падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры і тых, хто ў бядзе

🔸@radakultury ладзіць збор для беларускі ў эміграцыі. Дзяўчына мае непасрэднае дачыненне да дабрачынных праектаў, сама дапамагала і працягвае дапамагаць многім. Але цяпер сама сутыкнулася са страшным горам — анкалагічнай хваробай таты. Даведацца больш і падтрымаць.

🔸Каторы год са складаным аўтаімунным захворваннем змагаецца беларуская рэжысёрка, папулярызатарка беларускай культуры ў ЗША Воля Дземка. Ускладненняў пасля курсаў хіміятэрапіі становіцца ўсё больш, сям’і ўсё складаней аплочваць медычныя рахункі (страхоўка пакрывае не ўсё). Даведацца больш і падтрымаць.

❤️Агульны збор на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
⚡️Цяпер любы рэзідэнт Эстоніі можа зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры і пры запаўненні падаткавай дэкларацыі вылічыць яго з прыбытку, які абкладаецца падаткам.

А калі юрыдычная асоба Эстоніі, а таксама некаторых іншых краінаў ЕЗ, зробіць нам ахвяраванне, гэтая сума таксама не будзе абкладацца падаткам на прыбытак.

▪️Гэта сталася магчымым таму, што падаткава-мытны дэпартамент Эстоніі, дзе мы зарэгістраваныя, унёс @radakultury у адмысловы спіс арганізацый, якія працуюць у дабрачынных і грамадскіх інтарэсах. У дачыненні да іх дзейнічаюць ільготы па падатку на прыбытак. Мы ўнесены ў спіс за скіраванасць на падтрымку беларускай культуры.

🔻Калі вы жывяце ў Эстоніі, маеце эстонскіх сяброў ці ведаеце арганізацыі ў краінах ЕЗ, якіх можа зацікавіць падтрымка беларускай культуры, калі ласка, падзяліцеся з імі гэтай інфармацыяй.

Калі вам трэба спраўдзіць, ці можаце вы скарыстацца ільготай як юрыдычная асоба ў вашай краіне, напішыце на [email protected] і мы дамо адказ.
🤍 Сябры, з Днём Волі!

❤️ #Людзірады запісалі для вас кружочкі-віншаванні: унутраная каардынатарка Надзея Гарэцкая зазірае ў будучыню, менеджарка кам’юніці “Культурны Код” Алена Каховіч заклікае натхняцца прыкладам стваральнікаў БНР, а грант-менеджарка #ArtPowerBelarus Эліна Калнібалоцкая перадае прывітанне проста са студыі святочнага стрыма, зладжанага “Годна”.

🤍 Жыве Беларусь!

#бнр106
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Узялі ўдзел у ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, што праходзіла ў Празе.

Каардынатарка @radakultury Надзея Гарэцкая мела слова падчас дыскусійнай панэлі “Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа”. Адметна, што ў агульным абмеркаванні безумоўна значных праблем і выклікаў, што стаяць перад дыяспарай, культурніцкі складнік, важнасць працы па захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці стаялі поруч з такімі істотнымі тэмамі як легалізацыя і пошук фінансаў.

Тлумачэнне значнасці культуры — адна з самых важных ліній працы Беларускай Рады культуры. Бо культура — нябачная сіла, што ўплывае на доўгатэрміновыя змены ў грамадстве. Таму сваю кароткую прамову я скіравала на працэсы, што патрабуюць часу. Гэта, напрыклад, лабіяванне змены ўстановак наконт ролі культуры і нацыянальнай свядомасці ў фармаванні дэмакратыі як каштоўнасці грамадства. Цудоўна, што ўсе спікеры падчас нашай панэлі дапаўнялі адно аднаго, падаецца, гэта сведчыць стратэгічную згоду паміж намі”, — кажа Надзея.
❗️Увага, #аналітыка!

Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.


🎭 Прыпынак першы: тэатральны.

Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя.

У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху.

Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Працягваем вывучаць ландшафт сучаснай беларускай культуры.

🎬
Вашай увазе — #аналітыка беларускага кіно ў студзені - сакавіку 2024 года.

🔺Беларусы павольна ўбудоўваюцца ў еўрапейскую і сусветную сістэму кіно, але напрошваецца пытанне: ці не згубяцца ў ёй?
🔺Імпрэзаў і паказаў нашмат больш, чым новых стужак, а сама мадэль існавання галіны яшчэ па-за межамі індустрыі.
🔺Беларускім гледачам па-ранейшаму дасяжна не так шмат з новага беларускага кіно, але попыт на яго застаецца высокім.

Наш аглядальнік робіць таксама акцэнт на тым, што Беларусь дасюль цікавая айчынным кінематаграфістам у эміграцыі збольшага падзеямі 2020 года.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі нашай аналітыкі пра кіно знойдзеце тут, тут і тут .

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Працягваем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.

📚 Прыпынак трэці: кніжны.

▪️ Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі працы выдавецкага сектару ў 2023 годе. Па-беларуску выйшла 965 кніг і брашураў, гэта крыху больш як 12% ад усяго кніжнага патоку.
▪️ У краіне працягваецца ракіроўка выдавецтваў: установы закрываюцца, ліквідуюцца, аб’ядноўваюцца, пераходзяць пад кантроль іншых міністэрстваў. Творчы працэс ідзе.
▪️Флюгер Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаш сёлета чарговы раз паказваў строга на ўсход, а на форуме “Пісьменнік і час” саліравалі прапагандысты.
▪️На першы погляд, беларускія выдаўцы ў замежжы існуюць у намнога больш спрыяльных умовах, але і тут не ўсё так гладка.

Чытаць агляд цалкам


Ранейшыя выпускі #аналітыка пра літаратуру знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
2024/07/01 01:21:26
Back to Top
HTML Embed Code: